У нядзелю, 26 красавіка, латвійскія памежнікі вылавілі з Дзвіны плыт з цыгарэтамі, які прыплыў з Беларусі.
Памежны патруль заўважыў падазроны прадмет у рацэ ў раёне вёскі Піедруя. Падплыўшы да яго на лодцы, памежнікі высветлілі, што гэта восем звязаных паміж сабой пакетаў з цыгарэтамі.
50 тысяч цыгарэт NZ Gold і 30 тысяч цыгарэт Queen Superslim перадалі паліцыі. Распачата крымінальная справа.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
