Віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч чакае, што рост нараджальнасці можна чакаць да 2030 года. Пра гэта яна заявіла, выступаючы ў Нацыянальным сходзе.
Як піша БелТА, паводле слоў Пяткевіч, усплёск нараджальнасці можна чакаць тады, калі бацькамі пачне станавіцца больш шматлікае пакаленне.
Паводле звестак Белстата, папярэдні ўздым нараджальнасці ў краіне назіраўся з 2007 года, калі штогод стала нараджацца больш за 100 тыс. чалавек, а ў 2012–2016 гадах на свет з’яўлялася штогод больш за 110 тыс. дзяцей. Затым нараджальнасць пачала зніжацца. У 2019 годзе яна склала менш за 90 тыс., а да 2024 года апусцілася ніжэй за 60 тыс. чалавек у год.
Пяткевіч таксама адзначыла, што ў Беларусі назіраецца старэнне насельніцтва, зніжэнне інтэнсіўнасці нараджэння першага і другога дзіцяці, змяненне ўзроставай мадэлі нараджальнасці. Ужо гавораць пра так званае адкладзенае мацярынства.
