Пяць чалавек вылучаны ў Выбарчую камісію КР

Навіны
Фото: Reform.by

У склад Выбарчай камісіі на выбары ў Каардынацыйную раду вылучаны пяць кандыдатаў. КР разгледзіць кандыдатуры на агульным пасяджэнні 28 студзеня.

Спіс вылучаных кандыдатаў:

  • Дзмітрый Фурманаў — вылучаны ініцыятывай Volnyja;
  • Алена Жылачкіна (Жываглод) — вылучаная арганізацыяй «Сумленныя людзі»;
  • Яраслаў Бекіш — вылучаны фракцыяй «Беларусы»;
  • Пётр Маркелаў — вылучаны ініцыятывай Legalize Belarus;
  • Алена Прыходзька — вылучаная фракцыяй «Беларусы».

Тэрмін падачы заявак на вылучэнне падоўжаны да 17:00 28 студзеня.

Выбары ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання адбудуцца з 11 па 17 мая 2026 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны