Пасольства Украіны пацвердзіла наяўнасць украінцаў на борце затрыманага ЗША танкера

Навіны
Танкер Marinera (Bella-1). Фото: x.com/US_EUCOM

На борце танкера Marinera (былога Bella-1), затрыманага ЗША, знаходзяцца 17 членаў экіпажа з украінскім грамадзянствам, заявіла «Суспiльному» пасол Украіны ў ЗША Вольга Стэфанішына.

Паводле слоў Стэфанішынай, пасольства знаходзіцца ў кантакце з Дзярждэпартаментам і амерыканскімі органамі для забеспячэння консульскага доступу да ўкраінскіх грамадзян.

Нагадаем, 7 студзеня ЗША захапілі ў Атлантычным акіяне нафтавы танкер пад расійскім сцягам, звязаны з Венесуэлай. Аперацыя па захопе была праведзена пасля таго, як танкер, першапачаткова вядомы як Bella-1, прарваў марскую блакаду ЗША, усталяваную ў Карыбскім моры для танкераў, якія падпадаюць пад санкцыі, і адбіў спробы берагавой аховы ЗША падняцца на борт. Паведамлялася, што ў раёне правядзення аперацыі знаходзіліся расійскія ваенныя караблі, у тым ліку падводная лодка. 9 студзеня Дональд Трамп прыняў рашэнне аб вызваленні двух расійскіх грамадзян са складу экіпажа танкера.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны