Пасольства Польшчы ў Мінску спрасціла запіс на візу для беларусаў старэйшых за 60 гадоў

Навіны
Фото: pixabay.com

З 4 мая 2026 года консульскі аддзел пасольства Польшчы ў Мінску ўводзіць спрошчаны парадак запісу на падачу візавай заявы для асоб ва ўзросце 60 гадоў і старэй, запрошаных у Польшчу дзецьмі або ўнукамі — грамадзянамі Польшчы.

Для запісу на прыём неабходна накіраваць ліст на электронны адрас консульскага аддзела miń[email protected] з просьбай аб прызначэнні даты без папярэдняй рэгістрацыі. У тэме ліста варта пазначыць: zaproszenie UW 60+. Да ліста абавязкова трэба прыкласці копію запрашэння, зарэгістраванага ў ваяводскім упраўленні, а таксама пазначыць поўныя кантактныя даныя, уключаючы нумар тэлефона.

На падставе звароту заяўніку будуць прызначаны дата і час візіту ў адзін з пунктаў прыёму візавых заяў у Мінску, Гомелі, Магілёве або Віцебску ў залежнасці ад месца пражывання.

Няпоўныя заяўкі, якія не ўтрымліваюць неабходных дакументаў і звестак, разглядацца не будуць. У выпадку няяўкі ў прызначаны час паўторнае прызначэнне даты ў льготным парадку немагчыма.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.