Партрэты ваенных злачынцаў да чарговай гадавіны пачатку “СВА” выставіў “Рускі дом у Брэсце”

Армія
Фото: belarus-brest.rs.gov.ru

У памяшканні “Рускага дома ў Брэсце” да 4-й гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну праходзіць выстава серыі партрэтаў «Франтавікі. VZгляд» Ірыны Харкаўскай пад назвай «Твары герояў». Наведвальнікі могуць таксама склеіць са стужачак расійскі трыкалор.

“Гэтыя паштоўкі – не проста малюнкі. Гэта пасланні тым, хто стаіць на абароне нашай Радзімы, зафіксаваныя жывыя эмоцыі і неверагодныя, поўныя сілы вочы кожнага байца. Сумна ўсведамляць, што большасць з іх так і не атрымалі свае партрэты”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе “Рускага дома ў Брэсце”.

Адзначаецца, што “на малюнках намаляваны байцы сіл спецыяльных аперацый, у якіх схавана большая частка твару”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі БО РГА “Рускае грамадства” і “Рускі дом у Брэсце”. Ірына Харкаўская з’яўляецца членам РГА «Рускае грамадства». У Брэсце аддзяленне грамадства ўзначальвае Святлана Смірнова.

На ўрачыстае адкрыццё прывялі скрыпічны ансамбль гімназіі, удзельнікаў праекта “Фактар бай”, клуб Рускага грамадства “Арыён”. Прысутнічалі таксама віцэ-консул Генеральнага консульства РФ у Брэсце Раман Цітоў і кіраўніца аддзялення Рассупрацоўніцтва ў Брэсце, віцэ-консул Сафія Пякшэва.

Наведвальнікі павінны былі далучыцца да стварэння палатна са стужачак у колерах расійскага трыкалора. Акцыя называлася “Стужачка”.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны