Калінінградская вобласць РФ і Беларусь абмяркоўваюць магчымасць адкрыцця прамога авіярэйса паміж Гроднам і Калінінградам. Пра гэта паведаміў кіраўнік Агенцтва па міжнародных і міжрэгіянальных сувязях Калінінградскай вобласці Аляксандр Калькута, піша ТАСС.
Ён адзначыў, што паміж Калінінградам і Мінскам ужо дзейнічаюць прамыя авіязносіны.
“У цяперашні час актыўна разглядаецца запуск рэйса Гродна — Калінінград. Гродна цяпер завяршыў усе працэдуры па абнаўленні аэрапорта, і ім цікавы гэты (Калінінград — заўв. ТАСС) напрамак, — распавёў ён на прэс-канферэнцыі. — Безумоўна, гэта цікава і нам. Плюс яшчэ адзін рэйс у Рэспубліку Беларусь дазваляе з пункту гледжання лагістыкі выбіраць нашым грамадзянам новыя напрамкі. І канкурэнцыя, у тым ліку ў авіяцыйнай галіне, яшчэ нікому не перашкаджала. Бо, магчыма, гэта дзесьці спрыяльна адаб’ецца на цэнавай палітыцы”.
