Палітвязня Вольга Чукарава аслепла пасля інсульту

Навіны
Ольга Чукарева. Фото: Dissidentby

Палітвязынка Вольга Чукарава перанесла ў СІЗА інсульт і цалкам страціла зрок, напісала ў Facebook экс-палітвязынка Марына Золатава.

Вользе Чукаравай 50 гадоў, яна працавала бухгалтарам у авіяцыйнай сферы. Жанчыну прысудзілі да 4 гадоў калоніі паводле артыкулаў аб стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання» або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Вольгу затрымалі восенню 2024 года. У СІЗА яна перанесла інсульт і страціла зрок. На каранціне ў калоніі не верылі, што жанчына не бачыць.

«Вольга была затрымана восенню 2024 года. У СІЗА перанесла інсульт. Страціла зрок. Наогул, цалкам. На каранціне калоніі, праўда, знаходзіліся разумнікі, якія не верылі: «А як вы тады ўсталі? Як вы сюды падышлі? Вы прыдурваецеся».

А Вольга старалася не скардзіцца. Нават калі ціск 210 (вы ж памятаеце пра інсульт?). Прасіла толькі, каб навучылі — каб прасцей было перасоўвацца навобмацак. Навучылася.

Пасля каранціну пару дзён пабывала ў атрадзе. Потым адправілі ў санчастку. Вазілі на абследаванні. Па чутках, дадаўся яшчэ адзін нядобры дыягназ», — напісала Золатава.

У Вольгі двое дзяцей. Дачка-падлетак знаходзіцца ў інтэрнаце, сын — у войску. Яе маці — інвалід першай групы, прыкаваная да ложка. Хто цяпер даглядае яе — невядома.

Вольга Чукарава ўнесена ў спіс «тэрарыстаў» і не можа атрымліваць грашовыя пераводы ў калоніі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны