Палітвязня інжынера «Мінскэнерга» перавялі на турэмны рэжым на 3 гады

Навіны
Артур Педько. Фото: "Вясна"

Вядучага інжынера «Мінскэнерга» Артура Пядзько, прысуджанага да 9 гадоў калоніі па пратэсным артыкуле, перавялі на турэмны рэжым на тры гады, паведамляе Dissidentby.

Цяпер Пядзько знаходзіцца ў магілёўскай калоніі.

Пядзько затрымалі ў лістападзе 2022 года. Яго абвінавачвалі ў тым, што ён перадаў тэлеграм-каналам даныя больш за 500 службовых асоб. Паводле прысуду суда ён таксама павінен выплаціць па ісках больш за 100 тысяч долараў.

У 2024 годзе Пядзько прысудзілі да 9 гадоў калоніі па артыкуле аб распальванні варожасці (арт. 130 КК). Ён унесены ў спісы «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.