Пачатак выбараў у Каардынацыйную раду перанеслі на 22:00 11 мая па мінскім часе. Завяршэнне галасавання застаецца без зменаў — апоўначы з 17 на 18 мая, паведамляе прэс-служба КР.
Павел Лібер заявіў, што дадатковы час неабходны для больш дбайнай падрыхтоўкі да праверкі бяспекі галасавання. Паводле яго слоў, на дадзены момант каманда не бачыць пагроз бяспецы, але хоча дадаткова ўсё пераправерыць.
Падставай сталі сумневы, выказаныя ў матэрыяле «Нашай нівы» адносна кампаніі Sumsub, адказнай за верифікацыю выбарцаў — праверку пашпартных даных, фатаграфій і іншых звестак.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!