Міністэрства транспарту і камунікацый сумеснай з Мінпрамам пастановай №1/1 ад 14 студзеня ўстанавіла колькасць сядзельных цягачоў, якія можна будзе ўвезці з ужываннем паніжаных ставак утыльзбору. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Усяго квота на 2026 год складае 1000 машын, у тым ліку 300 адзінак экалагічнага класа 5 і 700 адзінак — экалагічнага класа 6. На гэты год устаноўлена такая ж квота, як і ў 2025 годзе.
Стаўка ўтыльзбору па цягачах, якія ўвозяцца ў межах квоты, у 3 і больш разы ніжэйшая, чым агульная стаўка, што дзейнічае для машын адпаведнага класа.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
