На Брэстчыне інспектары ДАІ спынялі са стралянінай п’янага кіроўцу Volvo, паведамляе прэс-служба МУС. Інцыдэнт адбыўся паблізу вёскі Янава Баранавіцкага раёна.
Кіроўца праігнараваў сігнал аб спыненні і працягнуў рух. На неаднаразовыя патрабаванні спыніцца парушальнік не рэагаваў і спрабаваў схавацца, ствараючы пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху. Было прынята рашэнне ўжыць табельную зброю.
За рулём апынуўся 39-гадовы жыхар Мінскай вобласці з прыкметамі ап’янення. Медыцынскае асведчанне паказала больш за 1 праміле алкаголю. Высветлілася, што мужчына пазбаўлены вадзіцельскіх правоў і неаднаразова прыцягваўся да адказнасці, у тым ліку крымінальнай, за нецвярозае кіраванне. Яму пагражае штраф у памеры 200 базавых велічынь.
У салоне таксама знаходзіўся ўладальнік аўтамабіля. На яго складзены пратакол за перадачу кіравання п’яному кіроўцу. Яму пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў на 3 гады.
Абодва мужчыны змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. Аўто адпраўлена на ахоўваемую стаянку.
