Офіс прэзідэнта Украіны прадэманстраваў беларускую электроніку з «Арэшніка»

Галоўнае
Фото: Офис президента Украниы

Офіс прэзідэнта Украіны правёў сустрэчу з пасламі еўрапейскіх краін, на якой былі прадэманстраваныя дэталі расійскіх ракет «Цыркон», «Калібр», Х-101 і беспілотнікаў «Герань-2», якімі былі атакаваныя ўкраінскія гарады 24 мая. У іх былі выкарыстаныя камплектуючыя са Швейцарыі, Германіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Кітая і іншых краін.

Акрамя таго, дыпламатам паказалі асобныя платы комплексу «Арэшнік», на якіх размешчаныя выключна беларускія і расійскія кампаненты, вырабленыя ў 2004–2014 гадах.

Упаўнаважаны прэзідэнта па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслаў Уласюк заклікаў узмацніць кантроль за доступам Беларусі да замежнай электронікі. Паводле яго слоў, частка кампанентаў для расійскіх ракет была вырабленая на «Інтэграле», у тым ліку мікрачыпы і платы для крылатых ракет і «Арэшніка».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.