Новая партыя беларускіх трактароў прыбыла ў Зімбабвэ

Навіны
Фото: ZBC News

У Зімбабвэ прыбыла новая партыя сельскагаспадарчай тэхнікі з Беларусі: больш за 300 трактароў і 62 камбайны.

Пастаўкі ажыццяўляюцца ў рамках трэцяга этапу Праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ–Беларусь, якая дзейнічае з 2021 года, паведамляе ZBC News.

Праграма таксама ўключае перадачу навыкаў і тэхнічную падтрымку: беларускія інжынеры праводзяць навучанне мясцовых тэхнікаў, каб забяспечыць эфектыўнае выкарыстанне і абслугоўванне тэхнікі. Для гэтага па ўсёй краіне дзейнічаюць сэрвісныя цэнтры кампаніі Bison Agro Machinery.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.