Жыхары Мінска ў сацсетках дзеляцца ўражаннямі пра дрон з характэрным гукам, які кружыў над горадам. Гук чулі каля 2 гадзін ночы ў розных раёнах сталіцы.
“Сёння ноччу мы з мужам чулі гук дрона, які пралятаў над нашым домам. Такое ўжо было летам. У сучасных рэаліях такія моманты прымушаюць насцярожыцца. Магчыма, у Расіі або ў памежжы гэта частая з’ява, але канкрэтна ў Беларусі, у месцах, дзе я жыву — не”, — распавяла жыхарка Мінска.
Яе паведамленне каментуюць і іншыя карыстальнікі.
“Чакала гэтую тэму, па адчуваннях прама над домам кружыў і паляцеў, упершыню чула такі гук, але першая думка — гэта дрон”, — паведаміла яшчэ адна відавочца.
Іншыя нагадалі, што над Мінскам на мінулым тыдні кружыў верталёт.
“Цэнтральны раён, таксама было ноччу. Па адчуваннях гук быццам набліжаўся прама да дома, а потым аддаліўся і знік…” — пацвердзіў яшчэ адзін блогер.
“Мінск, Фрунзенскі раён, у 2 гадзіны ночы”, — дадае трэці.
Незвычайныя гукі чулі і ў іншых рэгіёнах Беларусі.
“У Оршы таксама быў гук даволі працяглы, але думаў, што здаецца. Цяпер чытаю тэмы і зразумеў, што зусім не здаецца. І пазней навіны, што масава атакавалі Ленінградскую вобласць. Падобна, праз нас усё ляцела”, — падзяліўся карыстальнік.
“Магілёў, было чутно каля 1.40 ночы і крыху страшна”.
“Магілёў Маўчанскага гук у 3.30 ночы быў… нядоўга”.
“Гродна каля 3.30 чуў”.
Нагадаем, у Беларусі ў мінулым годзе былі размінаваны 520 беспілотнікаў. Такія даныя прывёў намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
