Начная беспрыпынкавая «Ластаўка» пачне курсіраваць паміж Мінскам і Масквой

Навіны
"Ласточка" на вокзале Минска во время тестового рейса, 3 апреля 2021 года. Фото: РЖД

Начная беспрыпынкавая «Ластаўка» пачне курсіраваць паміж Мінскам і Масквой. Пра гэта ў інтэрв’ю Sb.by заявіў пасол Беларусі ў РФ Аляксандр Рагожнік.

Ён нагадаў, што ў апошні час былі дададзены дадатковыя цягнікі гэтага тыпу. Так, з 15 снежня з’явілася яшчэ адна частата: 10-вагонны састаў пачаў курсіраваць паміж Мінскам і Масквой. Дасягнуты і новыя дамоўленасці.

“Акрамя таго, адкрыю невялікі сакрэт: з РЖД дасягнута яшчэ адна дамоўленасць — аб запуску начных безпрыпынкавых «Ластачак». Такім чынам мы не толькі скароцім час у шляху, але і дадаткова вырашым праблему з недахопам білетаў”, — сказаў ён.

Калі з’явяцца гэтыя цягнікі ў раскладзе, Рагожнік не ўдакладніў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны