Нацыянальны банк назваў пераможцу конкурсу на найлепшы новы графічны знак беларускага рубля. Ім стаў Васіль Шчабятун. Ён атрымае прыз — 3000 рублёў.
Канчатковы варыянт графічнага знака рубля будзе зацверджаны на падставе пераможнай працы.
Нацбанк абвясціў конкурс у верасні гэтага года. На конкурс даслалі амаль 2700 работ. У фінальнае галасаванне патрапілі пяць работ.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!