На вучэннях Заходняга аператыўнага камандавання ўсталёўваюць “зубы дракона”

Армія
Фото: Минобороны

Удзельнікі комплекснага вучэння з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач, паведамілі ў Мінабароны. Падраздзяленні занятыя інжынерным абсталяваннем раёнаў засяроджвання.

“Ваяры-інжынеры ўсталёўваюць невзрыўныя загароджанні, у тым ліку тэтраэдры — так званыя «зубы дракона». Вага кожнай жалезабетоннай канструкцыі — больш за тону, вышыня кожнай — больш за адзін метр”, – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што выкарыстоўваецца штатная тэхніка інжынерных войскаў, улічваецца вопыт сучасных канфліктаў.

На вучэннях Заходняга аператыўнага камандавання ўсталёўваюць "зубы дракона"
Фота: Мінабароны
На вучэннях Заходняга аператыўнага камандавання ўсталёўваюць "зубы дракона"
Фота: Мінабароны
На вучэннях Заходняга аператыўнага камандавання ўсталёўваюць "зубы дракона"
Фота: Мінабароны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.