Наўседа расказаў, як трапіў у бальніцу

Навіны
Гитанас Науседа. Фото: lrp.lt

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа расказаў, як атрымаў траўму, з-за якой яго шпіталізавалі напрыканцы лютага. Тады паведамлялася, што яму была праведзена аперацыя з нагоды рванай раны левага перадплечча.

Паводле слоў Наўседы, траўму ён атрымаў літаральна на роўным месцы.

„Цяпер, напэўна, сотні людзей падаюць на вуліцах і атрымліваюць траўмы. Я ўмудрыўся ўпасці на роўным месцы, у гасцінай, паслізнуўся: упаў, ударыўся галавой аб цвёрдую мэблю, рукой спрабаваў змякчыць удар і зачапіўся за востры прадмет, таму разарваў мяккія тканкі рукі. Быў пашкоджаны нерв, не парваны, але сур’ёзна пашкоджаны. На твары рана зажыве, а вось рука будзе гаіцца даўжэй, паколькі з-за пашкоджання нерва нямеюць пальцы, асабліва сярэдні. Але, я думаю, гэта да лепшага, магчыма, гэта абароніць мяне ад дэманстрацыі непрыстойных жэстаў“, – цытуе Наўседу Delfi.

Ён запэўніў, што яго здароўе ў астатнім у парадку.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны