МЗС Ірана адхіляе перамовы з ЗША

Навіны
Скриншот видео t.me/mehrnews

Міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы ў інтэрв’ю PBS адхіліў аднаўленне перамоваў з ЗША. Паводле яго слоў, у Тэгерана ўжо ёсць горкі досвед зносін з амерыканцамі. Міністр адзначыў, што новаму вярхоўнаму лідару Ірана Моджтабе Хаменеі яшчэ рана каментаваць гэтую тэму.

«Мы ўсе чакаем яго выступленняў і каментарыяў, якія з’явяцца пазней. Але я не думаю, што пытанне пра перамовы з амерыканцамі або пра аднаўленне перамоваў з амерыканцамі будзе падымацца, таму што ў нас ёсць вельмі горкі досвед зносін з амерыканцамі», — сказаў Аракчы.

Нагадаем, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што аперацыя супраць Ірана можа хутка скончыцца. Акрамя таго, ён прыгразіў Тэгерану больш магутным ударам у адказ на спробы перапыніць пастаўкі нафты.

Як піша Reuters, прадстаўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі заявіў на гэтым тыдні, што “менавіта мы вызначым канец вайны”. КВІР не дапусціць вывазу нафты з рэгіёна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.