У Брэсцкай вобласці мужчына загінуў падчас правядзення рамонтных работ у каналізацыйным калодзежы, паведамляе АСВОД.
Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 11 снежня на тэрыторыі прыватнага домаўладання. Супрацоўнікі МНС дасталі 75-гадовага мужчыну з калодзежа. Ён знаходзіўся без прытомнасці. Медыкі хуткай дапамогі спрабавалі рэанімаваць пенсіянера, аднак выратаваць яго не ўдалося.
Калодзеж меў глыбіню 3 метры і быў запоўнены на 1,8 метра.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!