Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі на чацвер, 8 студзеня. Па паўднёва-ўсходняй палове краіны чакаюцца моцны снег, мяцеліца, на дарогах — снежныя заносы. Парывы ветру могуць дасягаць 15–20 м/с. Тэмпература ноччу складзе −6… −12°С, максімальная днём — −4… −10°С.
У пятніцу, 9 студзеня, моцны снег з мяцеліцай і мокры снег чакаюцца на большай частцы краіны, ноччу па паўднёвым усходзе — вельмі моцны. Вецер узмоцніцца парывамі да 15–20 м/с, ноччу месцамі — да 24 м/с.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
