Мінтранс РФ паведаміў аб пачатку продажу білетаў на прыгарадныя цягнікі паміж Смаленскам, Оршай і Віцебскам

Навіны
Фото: wikipedia.org

Міністэрства транспарту Расіі паведаміла, што пачаліся продажы білетаў на прыгарадныя цягнікі паміж Смаленскам, Віцебскам і Оршай. Яны пачнуць курсіраваць у красавіку.

Агульны час у дарозе паміж Смаленскам і Віцебскам складзе 2 гадзіны, ад Смаленска да Оршы — 1 гадзіна 40 хвілін. Паводле інфармацыі расійскага ведамства, білет са Смаленска ў Оршу каштуе 500 расійскіх рублёў у адзін бок, а ў Віцебск — 435 расійскіх рублёў.

Перавозчыкам будзе Цэнтральная прыгарадная пасажырская кампанія. Паміж Смаленскам і Віцебскам будуць курсіраваць двухвагонныя дызель-цягнікі РА-3, а ў Оршу паедуць чатырохвагонныя электрацягнікі ЭП3Д.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.