Мінскі метрапалітэн сёння правёў абкатку цягніка «Мінск 2024» расійскага завода “Метровагонмаш”. У гэтым годзе сталічная падземка павінна атрымаць чатыры пяцівагонныя саставы. Два з іх ужо ў Мінску, яшчэ два прыбудуць у бліжэйшы час.
Абкатка саставу прайшла на Аўтазаводскай лініі.
“Састаў рухаўся з прыпынкамі на станцыйных комплексах, а ўнутры яго знаходзіліся работнікі электрадэпо «Магілёўскаё» (да якога прыпісаны дадзеныя цягнікі) і спецыялісты сэрвіснай групы завода-вытворцы “Метровагонмаш”. Яны сачылі за адпаведнымі параметрамі абсталявання і тэставалі цягнік непасрэдна на лініі”, — расказалі ў прэс-службе метрапалітэна.



🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!