Мінсельгасхарч Беларусі пастановай №53 ад 16 чэрвеня перагледзеў мінімальныя экспартныя цэны. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 17 чэрвеня.
Павялічаны цэны на вагавыя сыры пры пастаўках у Расію. Цяпер сыры тлустасцю 45% і ніжэй павінны экспартавацца па цэнах не ніжэй за 435 расійскіх рублёў за кг, а сыры тлустасцю 45% і вышэй — не ніжэй за 445 расійскіх рублёў за кг. Цэны павялічаны на 30 расійскіх рублёў.
Цэны на іншыя малочныя і мясныя прадукты, якія рэгулююцца Мінсельгасхарчам, не змяняліся.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!