Мінлясгас павысіў цэны на пелеты для часткі спажыўцоў

Навіны
Фото: wikimedia.org

Міністэрства лясной гаспадаркі пастановай №4 ад 18 сакавіка павысіла цэны на паліўныя пелеты для часткі спажыўцоў. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.

Адпускная цана на пелеты для арганізацый камунальнай формы ўласнасці сістэмы Мінжылкамгаса, вытворцаў цэменту сістэмы Мінбудархітэктуры і арганізацый Мінэнерга павялічана на 11,76 рубля да 179,76 рубля за тону без ПДВ.

Адпускная цана для іншых спажыўцоў, а таксама рознічныя цэны не змяняліся.

Таксама пастанова Мінлясгаса аб рэгуляванні цэн на пелеты дапоўнена нормай аб тым, што яе дзеянне не распаўсюджваецца на продаж пелет праз БУТБ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.