Мінінфарм дадаў у спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” сацсеткі журналістаў і беларускіх СМІ

Навіны
Министерство информации. Фото: Reform.by

Міністэрства інфармацыі абнавіла свой спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У яго дададзены сацыяльныя сеткі беларускіх СМІ і журналістаў.

У прыватнасці, у спіс трапіў акаўнт у Facebook агенцтва “Позірк”. Акрамя таго, у яго занеслі старонкі ў гэтай сетцы Насты Роўды і Ганны Любаковай, сузаснавальніцы ініцыятывы Partyzanka Ганны Маціеўскай.

Сярод папаўненняў спісу таксама:

  • супольнасць “Эй Варшава•Новости” у Facebook,
  • акаўнты ў Facebook “Югася Каляда”, “Aляксандр Каваленка”, “Right Livelihood”
  • YouTube-канал “ІншыЯ”
  • Telegram-стікеры “GroßDeutchland Reich” (52 штукі), “ВеIUkг bу” (88 штук),
  • акаўнты ў Instagram “AliaksVendetti”, “bialevich_m”, “yauheni.bury”, “allekosanja”, “rightlivelihood”
  • акаўнт у TikTok “Микола”.
  • канал YouTube пад назвай “Сергей” і відэазапісы, размешчаныя на ім: “Беларускі супраціў за вольную дзяржаву!”, “Лінія Сталіна”, “Дарога ў курапаты”, “Кроў i попел Дражна”, “Амаль забыты лес”, “Курапаты”, “Гісторыя Беларусі! С. Булак-Балаховіч!”, “Беларусь пад нямецкай акупацыяй”, “Расьціслаў Лапіцкі! Герой нацыянальнага супраціву!”, “Войска польска на тэрыторыі Беларусі”, “Браты па крыві! НКВД=ГЕСТАПО”, “Праклятыя ды забытыя! Ч.1”, “Праклятыя ды забытыя! Ч.2”.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі Лукашэнкі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.