Міністэрства фінансаў Беларусі выпускае першыя дзяржаўныя інтэрнэт-аблігацыі. Яны стануць даступныя з 22 чэрвеня ў сістэмах “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”.
Намінал адной аблігацыі выпуску №406 складзе 200 рублёў. Яго аб’ём — 50 млн рублёў. Тэрмін абарачэння — 3 гады. Аблігацыі павінны быць пагашаныя 22 чэрвеня 2029 года.
Стаўка па аблігацыях складае стаўку рэфінансавання Нацбанка, павялічаную на 0,25 п.п. На дадзены момант гэта 9,5% гадавых.
Выплата працэнтнага даходу будзе ажыццяўляцца раз на паўгода. Таксама раз на паўгода Мінфін будзе праводзіць датэрміновы выкуп аблігацый.
У гэтым годзе міністэрства ўжо пачало размяшчэнне двух выпускаў дзяржаўных доларавых аблігацый агульным аб’ёмам 50 млн долараў. У сістэме БВФБ застаюцца нявыкупленымі аблігацыі на суму каля 2,5 млн долараў.