Мінабароны Украіны заявіла пра стварэнне карэктаванай авіябомбы

Армія
Скриншот видео

Міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў абвясціў пра распрацоўку карэктаванай авіябомбы. Яна паступіць на ўзбраенне УСУ. Ужо закуплена першая эксперыментальная партыя.

“Мінабароны ўжо закупіла першую эксперыментальную партыю. Цяпер пілоты адпрацоўваюць баявыя сцэнарыі і адаптуюць прымяненне новага сродку ў рэальных умовах вайны”, — сказаў Фёдараў.

Падкрэсліваецца, што распрацоўка — гэта ўласная канструкцыя ўкраінскіх інжынераў, а не адаптаваны замежны або савецкі выраб. Стварэнне бомбы заняло 17 месяцаў. Яна вялася ўдзельнікам абароннага хаба Brave1.

Бомба мае баявую частку масай 250 кг, яна здольная паражаць цэлі на дзясяткі кіламетраў пасля пуску.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.