Мінабароны пачало штабную трэніроўку Узброеных сіл

Армія
Фото: Павел Матусевич, «Ваяр»

Міністэрства абароны Беларусі пачало сумесную штабную трэніроўку Узброеных сіл. Яна праходзіць 13–16 студзеня пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Паўла Муравейкі.

“Мэта — выпрацаваць аптымальны парадак прымянення груповак войскаў (сіл), іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый пры адным з магчымых варыянтаў абвастрэння абстаноўкі, непасрэдна звязанага з пагрозай ваеннай бяспецы Беларусі”, — патлумачылі ў прэс-службе міністэрства.

Адзначаецца, што трэніроўка з’яўляецца адным з элементаў навучальнага года ва Узброеных сілах і закладвае аснову для далейшых мерапрыемстваў падрыхтоўкі Узброеных сіл.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны