Міністэрства абароны Беларусі 25–27 чэрвеня правядзе чарговы “антыфашысцкі кангрэс”.
Як паведамілі ў прэс-службе ведамства, запрашэнні накіраваны вайскоўцам з краін СНД, а таксама “прадстаўнікам замежнай грамадскасці, якія падзяляюць ідэі антыфашызму”.
Пленарнае пасяджэнне адбудзецца ў Цэнтральным доме афіцэраў. Таксама будуць арганізаваны тэматычныя выставы, якія прадставяць Нацыянальная акадэмія навук, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Міністэрствы абароны Беларусі і Расіі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!