Ноччу ў чацвер метэазонд з цыгарэтамі прызямліўся ў двары дома жыхара горада Жэжмарай Каўнаскага раёна ў Літве, паведамляе LRT.
Мужчына паведаміў пра здарэнне паліцыі. Паліцэйскія, якія прыбылі на месца, выявілі 1500 пачкаў цыгарэт у каробках і GPS-трэкер. Сам паветраны шар затрымаўся на дрэве на вышыні 4 метры. Каб яго зняць, спатрэбілася дапамога пажарных.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
