Дзве пасажыркі маршруткі пацярпелі пры сутыкненні з аўтамабілем хуткай медыцынскай дапамогі. Аварыя адбылася сёння каля 10:50 на трасе М1 у Брэсцкім раёне каля павароту на аграгарадок Чэрні.
Маршрутка пад кіраваннем 64-гадовага вадзіцеля сутыкнулася з аўтамабілем хуткай дапамогі, якім кіраваў 53-гадовы вадзіцель. Хуткая ехала з уключаным СГУ, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Дзве пасажыркі маршруткі 17 і 67 гадоў дастаўлены ў бальніцу для абследавання.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
