У Варшаве сёння развітваюцца з палітыкам і навукоўцам, былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам. Ён будзе пахаваны на Вайсковых могілках Павонзкі.
Цырымонія развітання пачалася ў 10:00 у саборы Святога Яна Хрысціцеля на вуліцы Свентаянскай, 8. Службу праводзіць душпастыр беларускіх католікаў у Варшаве ксёндз Вячаслаў Барок. Пахаванне прызначана на 15:00.
На цырымонію прыйшлі Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і іншыя прадстаўнікі дэмсіл.
Нагадаем, пра смерць Аляксандра Мілінкевіча стала вядома 11 жніўня. У лістападзе мінулага года ён перанёс складаную аперацыю на соннай артэрыі. Пасля яе ён доўгі час знаходзіўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
