Пасля затрымання Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс спачатку былі дастаўлены самалётам у Нью-Ёрк. Затым Мадуру верталётам даставілі на Манхэтэн, а адтуль — у бруклінскі цэнтр утрымання пад вартай (Metropolitan Detention Center), піша CNN.
Паводле інфармацыі NBC, Мадура, імаверна, паўстане перад судом у панядзелак, і яму будуць прад’яўлены афіцыйныя абвінавачанні.
MDC з’яўляецца адзінай федэральнай папраўчай установай, якая абслугоўвае Нью-Ёрк, у сувязі з закрыццём манхэтэнскага комплексу, што адбылося пасля смерці ў 2019 годзе мультымільянера-фінансіста і абвінавачанага ў сэкс-трафікінгу Джэфры Эпштэйна ў выніку самагубства.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
