Лукашэнка запэўніў Бастрыкіна, што ў яго няма разыходжанняў у ацэнцы фактараў існавання Расіі і Беларусі

Навіны
Фото: Пул первого

Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з кіраўніком Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным. Ён заверыў свайго госця, што яго пазіцыя цалкам супадае з пазіцыяй кіраўніцтва РФ.

“Ваш візіт у Беларусь я заўсёды расцэньваю як вельмі важны. І наша з вамі сустрэча, і ваш візіт да мяне — гэта не толькі візіт ветлівасці, як дыпламаты кажуць. Хаця не без гэтага. Ёсць пра што пагаварыць, абмеркаваць пытанні. Мы з вамі прытрымліваемся адной лініі, адной пазіцыі.

У нас ніколі не было разыходжанняў пры ацэнцы ні ўнутраных, ні знешніх фактараў існавання Расіі, Беларусі. Таму для мяне вельмі важна, што вы хоць на некалькі хвілін, але зазірнеце да мяне, і мы зможам зверыць гадзіннікі. Для мяне гэта, падкрэсліваю, вельмі важна. Вы сапраўдны не толькі мой сябар, але і нашага беларускага народа”, — сказаў Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.

Ён таксама адзначыў, што сочыць за працай кіраўніка расійскага Следкому.

“Вельмі рады, што ў складаныя і цяжкія часы вам усё ж такі неяк удаецца ўтрымліваць сваю сістэму, структуру і працаваць на карысць не толькі Расіі, але і нашага саюза, які мы імкнемся пабудаваць”, — дадаў ён.

У сваю чаргу Бастрыкін распавёў Лукашэнку пра мэты свайго прыезду ў Мінск. Ён ужо паспеў пабываць на III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго. Яшчэ адна мэта — сустрэча з беларускімі калегамі.

“Мы падвядзем вынікі сумеснай працы за 2025 год і акрэслім перспектывы працы на 2026-ты, каб дабівацца вынікаў у сумеснай рабоце па асноўных стратэгічных напрамках супрацоўніцтва”, — сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны