Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.
“Рабочы візіт. Перамовы на найвышэйшым узроўні. Саюзная павестка”, — паведамілі ў яго прэс-службе.
Раней паведамлялася, што на пасяджэнне вынесены Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, а таксама будзе абмяркоўвацца распрацоўка праекта аналагічнага дакумента на 2027-2029 гады.
Сярод іншых пунктаў павесткі:
- арганізацыя трансгранічных прыгарадных пасажырскіх зносін;
- стварэнне Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы;
- узаемная падтрымка ў супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага правасуддзя;
- прысуджэнне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2025-2026 гады.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
