Незаконную дзейнасць ляснічага аднаго з лясніцтваў выявілі спецыялісты Камітэта дзяржаўнага кантролю сумесна з супрацоўнікамі ўпраўлення ДФР у Магілёўскім раёне.
Паводле звестак КДК, мужчына, які пакутаваў ад ігравой залежнасці ад анлайн-казіно, аддаваў падначаленым распараджэнні на незаконныя высечкі, а дзелавую драўніну прадаваў камерсантам пад выглядам звычайных дроў. За гэта ён атрымліваў хабары.
Супраць яго ўзбуджаныя чатыры крымінальныя справы — за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, атрыманне хабараў, крадзяжы і прычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
