Крэдытаванне беларускіх тавараў расце галоўным чынам за кошт аўтамабіляў

Навіны
Фото: Reform.by

Аб’ём крэдытаў на набыццё беларускіх тавараў за першы квартал вырас больш чым у 2 разы. Пры гэтым асноўны прырост забяспечылі аўтакрэдыты. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе начальніка Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Беларусі Дзмітрыя Мурына, апублікаваным у “Банкаўскім весніку”.

У студзені-сакавіку 2026 года аб’ём крэдытаў, выдадзеных на набыццё беларускіх тавараў, вырас у 2,1 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 478,1 млн рублёў.

У выніку доля падобных крэдытаў у агульным аб’ёме спажывецкага крэдытавання склала 12%. Аднак практычна ўвесь прырост сфармаваўся за кошт аўтакрэдытаў. Аб’ём фінансавання набыцця беларускіх тавараў за год вырас на 250 млн рублёў, з якіх 220 млн рублёў прыпалі на крэдыты для набыцця аўтамабіляў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.