Пажар будынка крамы і кафетэрыя адбыўся ў пятніцу ўвечары ў аграгарадку Майскае Чэрыкаўскага раёна, паведамілі ў МНС.
Пажар выявіла прыбіральшчыца, яна ж выклікала ратавальнікаў. Да моманту прыбыцця падраздзялення МНС будынак ужо гарэў адкрытым полымем.
У выніку пажару ў памяшканні знішчаны дах па ўсёй плошчы, перакрыцце, маёмасць, закураны сцены. Пацярпелых няма.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
