Колькасць беларусаў, зарэгістраваных у польскім сацстраху, працягвае расці

Навіны
Фото: Reform.news

Польскае ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала звесткі аб застрахаваных замежніках па стане на канец красавіка 2026 года. Колькасць беларусаў вырасла ў параўнанні з сакавіком.

У польскай сістэме сацстрахавання на канец красавіка налічвалася 141 829 грамадзян Беларусі. У параўнанні з сакавіком колькасць нашых суайчыннікаў вырасла на 1291 чалавека.

Усяго ж у ZUS на канец красавіка было зарэгістравана 1,316 млн замежнікаў. Агульная колькасць застрахаваных замежнікаў вырасла ў параўнанні з лютым на 11 тыс. чалавек.

Найбольш шматлікай групай замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, застаюцца грамадзяне Украіны. У ZUS было зарэгістравана амаль 881,354 тыс. чалавек (+8 тыс. да лютага). Беларусы знаходзяцца на другім месцы. Трэцяе — у грамадзян Індыі — 25,15 тыс. чалавек.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.