Коўл: Лукашэнка пагадзіўся зрабіць усё для спынення запуску паветраных шароў у Літву

Навіны
Джон Коул перед посольством США в Вильнюсе. Фото: @greta

Аляксандр Лукашэнка падчас перамоваў з амерыканскай дэлегацыяй пагадзіўся зрабіць усё магчымае, каб спыніць запуск метэазондаў, якія парушаюць паветраную прастору Літвы і прыводзяць да збояў у працы аэрапорта Вільнюса. Пра гэта Reuters паведаміў спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл.

«Нядаўна ён пагадзіўся зрабіць усё магчымае, каб спыніць запуск паветраных шароў», — цытуе яго агенцтва.

Па словах Коўла, гэта можа заняць пэўны час.

«Я веру, што прэзідэнт Беларусі шчыра спрабуе супакоіць сітуацыю. Думаю, гэта зойме некаторы час, але, на мой погляд, праблему можна вырашыць. Ён хоча нармальных адносін са сваімі суседзямі — прынамсі, ён мяне ў гэтым запэўніў.

Я ведаю, што Літва зрабіла ўсё магчымае, каб спыніць атрымальнікаў цыгарэт ці нечага падобнага. Таму, думаю, абодва бакі працуюць», — дадаў Коўл.

Варта адзначыць, што сёння расійскае агенцтва ТАСС прывяло словы ананімнага амерыканскага чыноўніка, які заявіў, што ЗША для далейшага прагрэсу ў адносінах з Беларуссю чакаюць ад Мінска дзеянняў «па спыненні адпраўкі паветраных шароў з кантрабандай з Беларусі, якія закранаюць паветраную прастору Літвы, а таксама па вырашэнні праблемы з літоўскімі грузавікамі, што былі затрыманы».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны