Каб працягваць паляпшэнне адносін паміж ЗША і Беларуссю, Лукашэнка павінен спыніць запуск паветраных шароў у напрамку Літвы і вярнуць літоўскія фуры. Пра гэта ТАСС заявіў амерыканскі чыноўнік, які пажадаў застацца ананімным.
“Для далейшых зрухаў у адносінах ЗША і Беларусі патрабуюцца дзеянні ў пазітыўным ключы па спыненні адпраўкі паветраных шароў з кантрабандай з Беларусі, якія закранаюць паветраную прастору Літвы, а таксама па вырашэнні праблемы з затрыманымі літоўскімі грузавікамі”, — адзначыў ён.
Варта адзначыць, што спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл сёння паведаміў, што абмяркоўваў “пытанні рэгіянальнай бяспекі і міграцыі ў Вільні з Гітанасам Наўседам і Інгай Ругінене“. Гэтая тэма гучала і на перамовах з Лукашэнкам у Мінску.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
Наўседа заявіў пра «жорсткую рыторыку» ЗША ў адказ на апошні інцыдэнт з метэазондамі з Беларусі 17:03
У Літве прапануюць абмежаваць права голасу грамадзян Беларусі і Расіі на муніцыпальных выбарах 15:31
Беларуская выдавецкая ініцыятыва «Nadia» выдала калектыўны зборнік трох «сцяганосцаў сюррэалізму» 12:51
