Коўл абмяркоўваў з Лукашэнкам пытанні нармалізацыі адносін

Галоўнае

Падчас двухдзённых перамоваў Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам абмяркоўваліся пытанні нармалізацыі адносін. Пра гэта прадстаўнік ЗША заявіў журналістам па выніках сустрэч.

Па словах Джона Коўла, перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам былі вельмі прадуктыўнымі.

“Мы гаварылі пра вайну паміж Украінай і Расіяй, пра Венесуэлу. Прэзідэнт Лукашэнка згадаў шмат людзей і шмат рэчаў. У нас была вельмі добрая размова. Мы гаварылі пра будучыню. Пра тое, як ісці па шляху збліжэння ЗША і Беларусі, каб нармалізаваць адносіны. Гэта наша мэта”, — сказаў прадстаўнік ЗША.

Адказваючы на пытанне, што трэба рабіць для далейшай нармалізацыі адносін, Джон Коўл сказаў:

“Менавіта тое, што мы ўжо робім. Мы здымаем санкцыі, вызваляем зняволеных. Мы пастаянна гаворым адзін з адным. Я размаўляў з вашым прэзідэнтам па розных пытаннях. Ён дапамагае, раіць нам па пытанні таго, што рабіць з вайной паміж Расіяй і Украінай. Гэта добрыя парады. Розныя пытанні, накшталт гэтага. Па меры таго, як мы становімся бліжэй і бліжэй, больш гаворым, абменьваемся ідэямі, скажам так, ідзе працэс пераходу ад першых немаўлячых крокаў да ўжо больш упэўненых крокаў”, — заявіў прадстаўнік ЗША.

Што да прасоўвання працэсу заканчэння расійска-ўкраінскай вайны і ролі ў гэтым Беларусі, Коўл заявіў пра фактар даўніх адносін, якія склаліся паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным.

“Ваш прэзідэнт мае вялікую гісторыю адносін з прэзідэнтам Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады. Гэта вельмі карысна ў гэтай сітуацыі. Яны даўнія сябры і маюць неабходны ўзровень адносін, каб абмяркоўваць падобныя пытанні. Натуральна, прэзідэнт Пуцін можа прыняць адны парады і не прыняць іншыя. Але гэта спосаб дапамагчы працэсу”, — сказаў Коўл.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны