Кіроўца аўтобуса атрымаў 1,5 года калоніі за смяротны наезд на пасажырку, якая выходзіла

Навіны
Фото: Новополоцкий межрайонный отдел ГКСЭ

У Полацку вынеслі прысуд кіроўцу аўтобуса, па віне якога загінула 93-гадовая жанчына. Ён атрымаў 1,5 года калоніі-пасялення, паведамляе пракуратура Віцебскай вобласці.

Згодна з матэрыяламі справы, 61-гадовы кіроўца пачаў зачыняць дзверы, калі з аўтобуса выходзіла 93-гадовая пасажырка. Жанчына ўпала на праезную частку. Кіроўца мог убачыць, што жанчына ўпала, але пачаў рух і пераехаў яе. Пенсіянерка памерла на месцы здарэння ад траўм.

Суд Полацкага раёна і Полацка прысудзіў кіроўцу да 1,5 года калоніі ва ўмовах пасялення. Ён пазбаўлены правоў на 5 гадоў. Прысуд уступіў у сілу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.