Каманда беларусак упершыню ў гісторыі пераплыла Ла-Манш эстафетай

Галоўнае
Фото: instagram.com/latking__oc

Каманда з пяці беларусак Belswimsisters упершыню ў гісторыі пераплыла Ла-Манш у фармаце эстафеты, пераадолеўшы адлегласць у 52 кіламетры за 13 гадзін 50 хвілін.

Мінімальная шырыня праліва складае каля 33 кіламетраў, аднак праз моцныя цячэнні фактычная дыстанцыя павялічылася да 52 км. Заплыў праходзіў без гідракасцюмаў у халоднай вадзе адкрытага мора. Кожная ўдзельніца знаходзілася ў вадзе па адной гадзіне, пасля чаго яе змяняла наступная. Побач ішла лодка суправаджэння з капітанам, які сачыў за выкананнем умоў і станам здароўя ўдзельніц.

У склад каманды ўвайшлі Дар’я Сліж і Марыя Калесава-Гудзіліна з Вільні, Марына Шынкарэнка з Лондана, а таксама Ульяна Зарубіна і Алена Грыгор’ева са ЗША.

Каманда беларусак упершыню ў гісторыі пераплыла Ла-Манш эстафетай
Фота: instagram.com/belswimsisters

Відэа: instagram.com/kolesovahudzilina

Відэа: instagram.com/belswimsisters

Відэа: instagram.com/kolesovahudzilina

Відэа: instagram.com/kolesovahudzilina

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.