Па стане на 22:15 усе населеныя пункты Беларусі зноў забяспечаныя электраэнергіяй, паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі.
На працягу двух сутак энергетыкі ліквідоўвалі наступствы цыклону «Леані», які парушыў электразабеспячэнне больш як у 480 населеных пунктах краіны. Работы вяліся ў складаных пагодных умовах і на цяжкадаступных участках.
Усяго ў ліквідацыі наступстваў былі задзейнічаныя каля 280 аварыйных брыгад — больш за 900 спецыялістаў, каля 320 адзінак тэхнікі і 6 дызель-генератарных установак.
У цяперашні час працягваецца апрацоўка адзінкавых заявак па сетках 0,4 кВ. У ведамстве адзначылі, што сітуацыя застаецца на асаблівым кантролі. Энергетыкі вядуць пастаянны маніторынг, працуюць ва ўзмоцненым рэжыме і гатовыя аператыўна рэагаваць на любыя змены абстаноўкі.
