Электрасамакат з пасажыркай вылецеў пад колы аўто ў Мінску

Навіны
Фото: t.me/gaiminsk

У Мінску кіроўца электрасамаката з пасажыркай выехаў на чырвонае святло і трапіў пад машыну, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Інцыдэнт адбыўся сёння ўдзень на Даўгінаўскім тракце.

56-гадовы кіроўца самаката перасякаў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвонае святло. Яго збіў легкавы Renault. На самакаце таксама ехала 50-гадовая пасажырка. Яна шпіталізаваная для абследавання.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска.

Электрасамакат з пасажыркай вылецеў пад колы аўто ў Мінску
Фота: t.me/gaiminsk
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.