Экс-кіраўніка памежнай службы Украіны падазраюць у кантрабандзе цыгарэт

Навіны
Фото: НАБУ

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны (НАБУ) і Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура (САП) выявілі факты карупцыі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

Сярод падазраваных — генерал, былы кіраўнік ДПСУ, начальніца аддзела пункта пропуску ДПСУ і былая службовая асоба ДПСУ.

Паводле інфармацыі «Украінскай праўды», адзін з падазраваных — былы кіраўнік памежнай службы Сяргей Дэйнэка, звольнены з пасады ў пачатку студзеня гэтага года.

Паводле інфармацыі следства, у 2023 годзе група арганізавала незаконную перапраўку цыгарэт з Украіны ў ЕС. Топ-чыноўнікі ДПСУ атрымлівалі за гэта хабар. З ліпеня па лістапад 2023 года памежнікі атрымалі не менш за 204 тысячы еўра неправамернай выгады за бесперашкодны праезд 68 аўтамабіляў.

«З мэтай утаення сваёй дзейнасці зламыснікі выкарыстоўвалі транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі Чэхіі і Аўстрыі, на якія ўсталёўваліся спецыяльныя нумарныя знакі, падобныя да дыпламатычных.

Пасажырамі такіх аўтамабіляў станавіліся ўладальнікі дыпламатычных пашпартоў — члены сем’яў украінскіх дыпламатаў у Еўропе. Наяўнасць такіх пасажыраў дазваляла пазбягаць дагляду аўтамабіляў пагранічнымі і мытнымі органамі дзяржаў ЕС», — заяўляе НАБУ.

Як устанавіла следства, раней падазраваныя праходзілі службу разам з дыпламатамі, чые сваякі ўдзельнічалі ў схеме.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны