Яшчэ аднаго грамадзяніна Беларусі выслалі з Польшчы пасля адбыцця пакарання за забойства

Навіны
Фото: Straż Graniczna

Памежнікі Надбужанскага аддзела Памежнай аховы Польшчы выслалі з краіны грамадзяніна Беларусі, які вызваліўся пасля адбыцця пакарання за забойства.

Мужчына адбываў тэрмін у Замосці. Пасля вызвалення ён быў затрыманы памежнікамі. Было пастаноўлена, што яго знаходжанне на тэрыторыі Польшчы пагражае бяспецы і грамадскаму парадку.

“На дарожным памежным пераходзе ў Тэрэспалі мужчына быў суправаджаны да дзяржаўнай мяжы і пакінуў Польшчу. Замежніку быў забаронены ўезд у Польшчу і Шэнгенскую зону на 10 гадоў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Нядаўна паведамлялася пра рашэнне выслалі з Польшчы іншага грамадзяніна Беларусі, які таксама адбываў пакаранне за забойства.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.